Лукашэнка: Пенсійны ўзрост трэба падвышаць
- 20.10.2015, 16:57
Дыктатар «патлумачыў», чаму ў беларусаў маленькія пенсіі.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас нарады ў актуальных пытаннях развіцця краіны, паведамляе БелТА.
«Я пра гэта казаў яшчэ ў перадвыбарчы перыяд, што пенсійны ўзрост давядзецца падвышаць. Нам трэба яго падвышаць, але людзі гэтага не хочуць. Таму ў нас у краіне невялікія пенсіі. Мы сёння маем такі пенсійны фонд, які маем», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, жанчыны ў Беларусі выходзяць на пенсію ў 55, мужчыны - у 60. Цяпер у краіне больш за 2,5 мільёна пенсіянераў (27% ад насельніцтва), пры гэтым 644.000 з іх прадаўжаюць працаваць. Памер сярэдняй пенсіі па ўзросту ў верасні склаў крыху больш за 2,9 мільёна рублёў.