Прэс-сакратар Пуціна аб авіябазе ў Беларусі: Прадаўжаем абмяркоўваць
- 28.10.2015, 16:48
Стварэнне расейскай авіябазы ў Беларусі прадаўжае абмяркоўвацца.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
«У нас ёсць дастаткова шырокі парадак дня (з Беларуссю), звязаны з вайскова-тэхнічным супрацоўніцтвам, з узаемадзеяннем у галіне бяспекі, абароны. У кантэксце хаўрусніцкіх стасункаў гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца ў той ці іншай форме, - сказаў прадстаўнік Крамля, адказваючы на пытанне, ці абмяркоўваецца тэма авіябазы РФ у Беларусі. - Пакуль больш канкрэтнага нічога не магу сказаць».
Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 19 верасня даў указанне падпісаць пагадненне аб стварэнні расейскай авіябазы ў Беларусі. Праект дакумента быў апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі. Расейскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы заявілі, што расейская авіябаза на тэрыторыі Беларусі пачне функцыянаваць ужо ў 2016 годзе.
4 і 10 кастрычніка ў Менску прайшлі акцыі пратэсту супраць размяшчэння ў Беларусі расейскай авіябазы. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Таксама быў пачаты збор подпісаў.