BE RU EN

На тэрыторыі консульства Польшчы ў Львове адбыўся выбух

  • 8.10.2015, 12:12

У Львове на тэрыторыі генеральнага консульства Рэспублікі Польшча адбыўся выбух, ніхто не пацярпеў.

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе ГУ МУС у Львоўскай вобласці, 7 кастрычніка а 22:30 паступіла паведамленне, што на тэрыторыі генконсульства Польшчы ў Львове па вуліцы Івана Франка, 108 адбыўся выбух.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група, кінолагі, экспэрты-выбухатэхнікі і работнікі іншых службаў, якія працуюць у такіх выпадках.

Работнікі міліцыі ўстанавілі, што ў выніку выбуху была пашкоджаная ўрна для смецця. Пацярпелых няма.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць прычыну выбуху, прызначаны шэраг экспэртыз. Развязваецца пытанне аб адкрыцці крымінальнай справы.

Апошнія навіны