BE RU EN

Трыумф беларускага BRUTTO ў Кіеве ў гадавіну Плошчы

  • 20.12.2015, 9:11

На канцэрт гурта Сяргея Міхалка прыйшлі тысячы ўкраінцаў і беларусаў.

Выступ адбыўся 19 снежня - у пятую гадавіну Плошчы - ў кіеўскім Палацы спорту. Пляцоўка, якая ўмяшчае больш за 10 тысяч чалавек, была запоўненая цалкам.

На канцэрт прыехала шмат прыхільнікаў BRUTTO з Беларусі, якіх можна было лёгка пазнаць па бел-чырвона-белых сцягах.

Гурт Сяргея Міхалка выканаў як старыя песні, так і новыя - якія ўвайшлі ў нядаўна выдадзены альбом. Найбольш цёпла гледачы сустрэлі кампазіцыі «Родны край», «Гары», а таксама «Ваяры святла», якая стала неафіцыйным гімнам Еўрамайдану.

ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
Фото: Гусев Александр/Review News
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS
ФОТА: Гусеў АЛЯКСАНДР/REVIEW NEWS

Аб рэакцыі прысутных можна меркаваць са шматлікіх водгукаў, якія з'явіліся ў супольнасці BRUTTO ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Гэта тое, дзеля чаго нармальныя хлопцы працуюць. Сяргею - персанальны рэспект і павага. Ён сказаў - ён зрабіў. Многіх. Амаль усіх», - піша адзін з гледачоў.

«Дзякуй! Вы моцныя, вы сапраўдныя! Сяргею маё захапленне», - яшчэ адзін каментар.

Канцэрт у Кіеве скончыў серыю выступаў калектыву, прысвечаных прэзентацыі альбома «Родны край». Яны прайшлі з кастрычніка да снежня ў Вільні, Варшаве, Празе, Лондане і некалькіх гарадах Украіны.

Нагадаем, Сяргей Міхалок вымушаны быў з'ехаць з Беларусі праз рэзкую крытыку беларускіх уладаў. У гэты момант музыка пражывае ва Украіне са сваёй сям'ёй.

Апошнія навіны