Джон Кэры: Расея павінна выконваць сваю частку Менскіх дамоўленасцей
- 20.12.2015, 11:33
Дзяржсакратар ЗША заклікаў Расею выканаць сваю частку Менскіх пагадненняў і паўплываць на баевікоў на Данбасе.
Пра гэта Джон Кэры заявіў у інтэрв'ю аднаму з расейскіх тэлеканалаў, інфармуе 112.
"Мы дагэтуль не бачым магчымасці для чальцоў місіі АБСЕ ў поўнай ступені зайсці на тэрыторыю і выконваць сваю працу. Не бачым вяртання закладнікаў, не можам канстатаваць, што цяжкая артылерыя адведзеная ў тыя пункты, дзе яна павінна быць", - заявіў Джон Кэры.
Раней Вярхоўная Рада Украіны звярнулася да парламентаў замежных дзяржаў, Еўрапейскага парламенту і міжнароднай Парламенцкай Асамблеі з заклікам аб прадаўжэнні ды ўзмацненні санкцый супраць Расеі за арганізацыю тэрарыстычных актаў ва Украіне.