BE RU EN

Чарнагорыя атрымала запрашальны ліст аб уваходжанні ў NATO

  • 23.12.2015, 9:11

Запрашэнне было адпраўленае Енсам Столтэнбэргам.

Віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Ігар Лукшыч атрымаў ліст ад генеральнага сакратара NATO. Чарнагорыю афіцыйна запрашаюць пачаць працэс уваходжання ў альянс, піша РІА "Новости".

«У адпаведнасці з усталяванай працэдурай, пасля атрымання запрашальнага ліста чакаецца адкрыццё перамоваў аб уваходжанні, якія працягнуцца некалькі месяцаў. Пасля завяршэння перамоваў дзяржавы-чальцы падпішуць пратакол аб уваходжанні Чарнагорыі ў Паўночнаатлантычны альянс, і пачнецца працэс ратыфікацыі. Пратакол дазволіць Чарнагорыі ўдзельнічаць у большасці самітаў NATO», - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце ўрада Чарнагорыі.

У тэксце адзначаецца, што Чарнагорыя з поўнай самааддачай працягне выконваць свае абавязанні згодна еўраатлантычнай інтэграцыйнай праграме.

Як паведамлялася, 2 снежня міністры замежных спраў краін NATO запрасілі Чарнагорыю ўвайсці ў альянс.

Апошнія навіны