BE RU EN

Віцэ-прэм'ер Качанава: Павышэнне пенсійнага парога непазбежнае

  • 28.12.2015, 11:21

Няправільна, што жанчыны ў Беларусі атрымліваюць пенсію ў сярэднім больш за 25 гадоў, уважае намеснік прэм'ер-міністра.

Такое меркаванне выказала ў інтэрв'ю БелТА намесніца прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

«Лукашэнка неаднаразова адзначаў, што павышаць пенсійны ўзрост трэба, але пры ўмове, што людзі выкажуцца «за», - адзначыла віцэ-прэм'ер. - Сапраўды, пенсійны ўзрост у нас нізкі. Ён не ўлічвае ні эканамічных рэалій, ні тую акалічнасць, што расце сярэдняя працягласць жыцця і, адпаведна, даўжэе перыяд атрымання пенсіі. Так, жанчыны атрымліваюць пенсію ў сярэднім больш за 25 гадоў. Пры гэтым большасць з іх, дасягнуўшы 55 гадоў, працягвае працаваць. Мне ўяўляецца, што да пытання аб павышэнні пенсійнага парога ў будучыні мы прыйдзем так ці інакш».

Яна канстатавала, што на выплату пенсій працуючым пенсіянерам накіроўваюцца вялікія фінансавыя рэсурсы. «А гэтыя сродкі маглі б пайсці на павелічэнне пенсій тым, хто сапраўды ўжо не можа працаваць і ў каго пенсія - адзіная крыніца даходу, - сказала Наталля Качанава. - Паводле нашага заканадаўства, пенсія пенсіянерам, якія працуюць абмяжоўваецца нязначна. Пры гэтым сума атрыманага пенсіянерам заробку не ўплывае на суму пенсіі».

Апошнія навіны