Любамір Паковіч: Пашанцавала больш «Трактару»
- 10.02.2015, 9:13
Галоўны трэнер менскага «Дынама» пасля паразы ад «Трактара» (2:4) сказаў, што спаборніку больш пашанцавала.
Любамір Поковіч таксама адзначыў, што «зубры» хацелі б пакінуць у сваіх шэрагах Дзмітрыя Буйніцкага, піша «Прессбол».
- Пасля таго, як лік стаў 2:2, павінны былі закідваць яшчэ, і не толькі першае звяно або другое - у Сяргея Дразда быў момант, калі ён быў адзін перад брамнікам і мог усё вызначыць. Але вызначыў усё спаборнік, які ўцёк у контратаку. Калі памянялі брамніка, таксама быў шанец, але спаборнік выкінуў шайбу. Хлопцы стараліся, момантаў было шмат, але пашанцавала больш «Трактару». Віншую спаборніка, - сказаў ён.
- Ці застанецца ў камандзе Дзмітрый Буйніцкі?
- У «Дынама-Шыннік» вызначальныя матчы ў МХЛ. Будзем дамаўляцца, таму што мы хацелі б бачыць Дзмітрыя ў шэрагах асноўнай каманды.
- Ці стала адной з прычынаў паразы тое, што «Дынама» ў папярэдняй гульні гарантавала сабе месца ў плэй-оф?
- Магчыма, гэта адыграла нейкую ролю, але хлопцы засмучаныя, што прайгралі. З аднаго боку, груз адказнасці спаў і можна было гуляць з разняволеннем, але часам гэта атрымліваецца з залішнім разняволеннем. Бывае.