BE RU EN

Анархісты ў Кіеве пікетавалі беларускую амбасаду

  • 10.02.2015, 10:50

9 лютага каля амбасады Беларусі ў Кіеве анархісты правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Прычынай акцыі стала агонія рэжыму, якая суправаджаецца рэпрэсіямі, пастаяннымі прэвентыўнымі затрыманнямі і асуджэннем актывістаў у сфабрыкаваных справах, піша abc-belarus.org.

Анархісты павесілі банер, а з другога боку плота - фатаграфіі анархістаў палітвязняў. Сярод іх: Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Арцём Пракапенка, Яўген Васьковіч і берасцейскія антыфашысты: Дзмітрый Званько і Дзмітрый Сцяшэнка.

У канцы акцыі да ўваходу амбасады была кінутая дымавая шашка пад гучны заклік: «Мы яшчэ вернемся!».

Апошнія навіны