Украінскія вайскоўцы перайшлі ў наступ пад Марыупалем
- 10.02.2015, 13:41
Пад Марыупалем падраздзяленні Нацгвардыі прарвалі абарону баевікоў і перайшлі ў наступ.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Рады нацбяспекі і абароны Украіны.
Адзначаецца, што сакратар Рады бяспекі Аляксандр Турчынаў знаходзіцца ў зоне АТА, ён каардынуе i кантралюе лінію абароны.
"Сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў у аўторак знаходзіцца ў зоне АТА для каардынацыі дзейнасці вайскоўцаў і прадстаўнікоў сілавога блока і кантролю лініі абароны на пярэднім краі баявых дзеянняў", - гаворыцца ў паведамленні.
"Цяпер Аляксандр Турчынаў знаходзіцца пад Марыупалем, дзе падраздзяленні Нацгвардыі прарвалі абарону праціўніка і перайшлі ў наступ", - дадалі ў РНБА.
У той жа час, са слоў дарадцы міністра ўнутраных спраў Зарана Шкірака, полк спецыяльнага прызначэння Нацгвардыі "Азоў" перайшоў у наступ у бок Новаазоўска, прайшоў Шырокіна, Паўлапаль і Камінтэрнава, піша liga.net.
"Падчас вызвалення Шырокіна быў паранены баец атрада спецпрызначэння ГУБАЗ "Сокал". Цяпер нашы воіны вядуць жорсткія баі за Саханку і Акцябр. Падчас сутыкненняў знішчаная значная колькасць жывой сілы і тэхнікі тэрарыстаў. Супрацьстаянне на паўднёвым кірунку працягваецца", - адзначыў Шкірак.
Раней полк "Азоў" заяўляў аб вызваленні Паўлапаля і разгортванні поўнамаштабнага наступу каля Марыупаля.