Леанід Заіка: Беларускаму рублю давярае толькі 20% насельніцтва
- 10.02.2015, 14:28
Гэта і ёсць рэальны рэйтынг Лукашэнкі.
Эканаміст Леанід Заіка патлумачыў, чаму беларускі дыктатар дапусціў сур'ёзную памылку, падпісаўшы ўказ «Аб забеспячэнні парадку пры вядзенні валютных аперацый», і хто павінен адказваць за існаванне чорнага рынку валюты ў Беларусі.
Нагадаем, Лукашэнка 9 лютага падпісаў указ, у адпаведнасці з якім павялічыліся сумы штрафаў за незаконныя валютна-абменныя аперацыі, а таксама прадугледжаная канфіскацыя ўсёй гатоўкі ва ўдзельніка ўгоды.
Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка мяркуе, што, падпісаўшы гэты дакумент, Аляксандр Лукашэнка дапусціў сур'ёзную памылку, пiшa «Салiдарнасць».
- На сённяшні дзень беларусы 80% грошай захоўваюць у валюце. Гэта значыць, на 80% яны вераць Бараку Хусэйну Абаму. Беларускаму рублю давярае толькі 20% насельніцтва, якія захоўваюць свае зберажэнні ў рублях. Гэта і ёсць рэальны перадвыбарчы рэйтынг Лукашэнкі. І ў гэтых варунках прымаюцца захады, якія перашкодзяць таму, каб беларусы маглі выратаваць свае зберажэнні.
На думку экспэрта, наяўнасць чорнага рынку валюты сведчыць аб тым, што Нацбанк непрафесійна праводзіць манетарную палітыку.
- Людзі ў Беларусі маюць права свабодна мяняць свае грошы. Калі з'яўляецца «чорны» рынак, значыць, курс вызначаецца няправільна. Хіба ў ЗША ёсць валютчыкі, якія мяняюць беларускія рублі?
Такім чынам, вінаваты Нацбанк. Ну і ўжывайце да яго гэтыя захады Як толькі з'яўляецца разрыў рэальнага курсу і намінальнага, выклікайце на дыван кіраўніка Нацбанку Калавура: «Павел Уладзіміравіч, Лукашэнка асабіста выпісвае вам 200 базавых велічынь - вось табе штраф».