BE RU EN

Абама і Парашэнка дамовіліся аб каардынацыі дзеянняў

  • 11.02.2015, 10:22

Прэзідэнты Украіны і ЗША Пётр Парашэнка і Барак Абама напярэдадні менскай сустрэчы правялі тэлефонныя перамовы.

Як гаворыцца ў заяве Белага дома, яны ўхвалілі нямецка-французскую мірную ініцыятыву і адзначылі неабходнасць выканання Расеяй сваіх абавязанняў у адпаведнасці з Менскімі дамоўленасцямі, паведамляе Deutsche Welle.

Акрамя гэтага, прэзідэнты дамовіліся аб цеснай каардынацыі далейшых крокаў пасля сустрэчы ў «нармандскім фармаце» ў Менску.

У паведамленні Белага дома не пазначана, ці ішла гаворка ў тэлефоннай размове прэзідэнтаў аб выдачы Украіне амерыканскай зброі. Аднак Барак Абама запэўніў Пятра Парашэнку ў тым, што Вашынгтон будзе надаваць Украіне фінансавую дапамогу.

Прэзідэнт ЗША выказаў шкадаванне з нагоды гібелі ўкраінскіх грамадзян і падкрэсліў сваю падтрымку перамоў у мірным урэгуляванні.

Барак Абама таксама правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расеі і параіў яму скарыстацца шанцам перамоваў у Менску.

Апошнія навіны