BE RU EN

Расея больш не лідар у здабычы нафты

  • 11.02.2015, 14:42

Першынство - у ЗША, найбліжэйшымі гадамі разрыў будзе толькі павялічвацца.

Паводле вынікаў 2014 ЗША сталі сусветным лідарам ў здабычы нафты, абагнаўшы Расею, вынікае з сярэднетэрміновага прагнозу Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА) да 2020 года, пішуць «Ведомости».

За год ЗША павялічылі здабычу на 1,5 млн бар/дзень да 11,81 млн, аналагічны паказчык у Расеі за гэты перыяд вырас на 50 000 бар/дзень да 10,93 млн. Сірыя па-ранейшаму займае 3-е месца.

Справа ў тым, што МЭА пры падліку здабычы не ўлічвае газавы кандэнсат, які займае блізу 15% у сумарнай здабычы краін АПЕК. Дзякуючы гэтаму Сірыя з'яўляецца сусветным лідарам у здабычы вадкіх вуглевадародаў.

Бліжэйшым часам адрыў лідара ад даганятых будзе расці, прагназуе МЭА. Асноўны прырост здабычы ў ЗША да 2020 прыпадзе на сланцавую нафту: калі летась яе здабыча склала 3,6 млн бар/суткі, то да 2020 яна вырасце да 5,2 млн, прагназуе агенцтва.

Пагрозу гэтаму ўяўляе высокая закрэдытаванасць амерыканскіх нафтавых кампаній, якая можа абмежаваць ім доступ да фінансавых рэсурсаў, гаворыцца ў справаздачы агенцтва. Леташняе падзенне коштаў на нафту было своеасаблівым тэстам для сланцавых вытворцаў, пры кошце нафты $50 бар толькі 40% з іх знаходзіцца ў зоне бясстратнасці, адзначае МЭА. Аднак нізкія кошты вымушаюць вытворцаў больш уважліва ставіцца да капітальных выдаткаў, зніжаць выдаткі і павышаць эфектыўнасць, гаворыцца ў справаздачы.

Фота: AFP

Апошнія навіны