Пуцін у Менску зламаў асадку і спрабаваў адабраць крэсла ў Лукашэнкі (Відэа)
- 12.02.2015, 0:24
Перад пачаткам перамоваў у Менску 11 лютага з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным адбылася чарговая неспадзяванка.
Расейскі прэзідэнт спрабаваў пасунуць крэсла, каб сесці за стол, але ў гэты час Аляксандр Лукашэнка моцна трымаўся за прадмет мэблі і размаўляў з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.
Пасунуць крэсла Пуціну так і не ўдалося, піша obozrevatel.com.
Акрамя таго, карыстальнікі сацыяльных сетак убачылі на відэа з залы пасяджэнняў у Менску момант, калі Уладзімір Пуцін зламаў асадку.