З 1 сакавіка забараняецца аплата тураў і страховак валютай
- 12.02.2015, 14:37
Управай Нацбанка прынятая пастанова з 1 сакавіка спыніць выдачу дазволаў на выкарыстанне ў разліках з фізічнымі асобамі замежнай валюты.
Падставай для пастановы стала скарачэнне выкарыстання замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Беларусі і падвышэнне даверу насельніцтва да нацыянальнай валюты, піша onliner.by.
У адпаведнасці з прынятай пастановай нельга будзе выкарыстоўваць валюту для разлікаў пры:
- Ажыццяўленні раздробнага гандлю і (або) выкананні паслуг на нацыянальных аўтамабільных дарогах з нумарацыяй «М», «М/Е» і ў пунктах прапускання праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь;
- Ажыццяўленні страхавой дзейнасці;
- Ажыццяўленні турыстычнай дзейнасці;
- Рэалізацыі аўтамабільнага бензіну ўсіх марак, дызельнага паліва і звадкаванага газу.
Пастанова не распаўсюджваецца на крамы бязмытнага гандлю і на выплаты страхавых унёскаў у выпадках, устаноўленых Парадкам страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь (напрыклад, «Зялёнай карты").
Нацыянальны банк, паведамляецца ў прэс-рэлізе, працягне дзейнасць для скарачэнні дазволеных выпадкаў разлікаў у замежнай валюце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
- Дагэтуль мы маглі і пакуль можам прымаць аплату як у рублях, так і ў валюце. Цяпер гэтага права нас пазбавілі. Гэта не вельмі прыемная пастанова, якая стварае нам дадатковыя тэхнічныя праблемы, але ўсё можна адолець, - паведамілі ў адной з страхавых кампаній Беларусі.