Жыхарка Менску асадзіла аператара LifeNews
- 12.02.2015, 15:03
Цікавы выпадак адбыўся ў Менску.
Сёння раніцай карэспандэнт «Нашай Нiвы» стаў сведкам наступнай сцэны:
Журналісты стаяць ля агароджы каля рэзідэнцыі на вуліцы Фрунзе, дзе ідуць перамовы кантактнай групы аб Украіне. Жанчына гуляе з двума сабачкамі. Яны пачынаюць моцна брахаць у бок журналістаў.
«Як іх завуць?» - пытаецца аператар LifeNews.
«Гэтая - Слава, а вось тая - Украіне. Зразумелі?» - адказвае гаспадыня.