BE RU EN

Кіраўнік МЗС Латвіі едзе ў Менск

  • 13.02.2015, 14:07

У лютым адбудзецца візіт у Беларусь міністра замежных спраў старшыні ў ЕЗ Латвіі Эдгарса Рынкевічса.

Пра гэта паведаміла журналістам 13 лютага ў Менску намесніца міністра замежных спраў Алена Купчына, піша БелаПАН.

>«Затым плануецца візіт высокага ўзроўню чыноўніка з Еўрапейскай службы замежных сувязяў, з Брусэля, пакуль імя не агучваю, - сказала Купчына. - Пасля гэтага будуць візіты больш нізкага ўзроўню, але не менш важныя, з Францыі, Нямеччыны і Польшчы».

11 лютага падчас саміту «нармандскай чацвёркі» ў Менску міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў, што бліжэйшым часам Менск плануюць наведаць шэраг чыноўнікаў і кіраўнікоў МЗС краін Еўразвязу. «На працягу тыдня-двух чакайце наплыву наведнікаў», - сказаў ён.

Візіт Рынкевічса анансаваў 23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску дзяржаўны сакратар латвійскага МЗС Андрэйс Пілдэговічс.

Апошнія навіны