BE RU EN

Саўка ды Грышка праспявалі пра прыгоды LifeNews у Менску (Відэа)

  • 15.02.2015, 15:47

«Адзін журналіст кофе так перапіў, што гаўкаў на ўсех, міма хто прахадзіў.», - спяваецца ў новай песні.

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка пад уражаннем ад саміту «нармандскай чацвёркі», што прайшоў на гэтым тыдні ў Менску. «Радыё Свабода» падае іх новую песню.

Саўка:

Ну хто мог падумаць в былыя гада,

Што гэтыя людзі прыедуць сюда?

Меркель з Аландам у нашым дварцэ

Былі, как в Антаркціке мухі ЦэЦэ.

Грышка:

Ах! Ах!

Сустрэча ў вярхах.

Мо, нехта дапаможа -

Ці Хрыстос, ці то Алах?

Саўка:

А наш прэзідзент в вёдрах кофе насіў.

Хацеў напаіць этат весь калякціў.

Для Меркель в яго нагатове цьвяты,

А Пуціна он называет на «ты»...

Грышка:

Ты што, Саўка, а як жа субардынацыя? Не называе ён яго на «ты».

Саўка:

Шмубардынацыя! У цябе не называе, а ў мяне называе!

Грышка:

Ах! Ах!

Сустрэча ў вярхах.

Цікава, што чакае -

Перамога ці то крах?

Саўка:

А Пётр Парашэнка яму гаварыт,

Што Пуцін іграе саўсем не ў гамбіт.

І дажа ня ў шашкі і не ў прэферанс,

А проста напёрсткі расставіў для нас.

Грышка:

Ах! Ах!

Сустрэча ў вярхах.

Хацелася б, вядома, каб наш сьвет ня страціў дах.

Саўка:

Адзін журналіст кофе так перапіў,

Што гаўкаў на ўсех, міма хто прахадзіў.

А можэт каго-та он і укусіў.

Такой ва дварцэ вот быў карпараціў.

Грышка:

Ах! Ах!

Сустрэча ў вярхах.

Мо, нехта дапаможа — ці Хрыстос ці то Алах

Апошнія навіны