BE RU EN

Прэзідэнт ЕБРР прыляцеў у Беларусь

  • 17.02.2015, 17:26

Прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сума Чакрабарці прыбыў сёння ў Менск з двухдзённым візітам.

Гэта першае наведванне Беларусі кіраўніком ЕБРР. Запланаваныя сустрэчы Сумы Чакрабарці з Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, міністрамі эканомікі і замежных спраў, піша БелаПАН.

Падчас візіту будуць абмяркоўвацца пытанні магчымага пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і ЕБРР. Акрамя таго, Чакрабарці плануе наведаць завод у вытворчасці рухомага саставу кампаніі "Штадлер" у Фаніпалі - гэты праект рэалізуецца пры ўдзеле ЕБРР.

У прэзідэнта ЕБРР таксама запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый і дыпламатычнага корпуса.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця - міжнародная фінансавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Лондане, створаная для падтрымкі трансфармацыі эканомікі ў дзяржавах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. ЕБРР пачаў дзейнічаць у красавіку 1991 года.

Асноўныя акцыянеры банка - ЗША, краіны Еўразвязу, Японія.

Апошнія навіны