Вялікая Брытанія падала доказы прысутнасці ЗРК Расеі ва Украіне
- 18.02.2015, 16:33
Пасольства Вялікай Брытаніі ва Украіне апублікавала чарговыя доказы прысутнасці Узброеных сіл Расеі ў Данбасе.
Фота сучасных расейскіх ЗРК «Панцыр» З-1, якія выкарыстоўваюць баевікі ў Данбасе, амбасада апублікавала ў Twitter.
«Свет занепакоены Дэбальцавым. Расея павінна выканаць менскія пагадненні і вывесці зброю з Украіны. Напрыклад, гэта», - гаворыцца ў паведамленні.
Амбасада патлумачыла, якім чынам можна распазнаць гэтае расейскае ўзбраенне, якога няма на ўзбраенні ўкраінскага войска. Таксама прыводзяцца звесткі, дзе і калі ЗРК былі зафіксаваныя.