Падчас штурму Дэбальцава быў заўважаны дзейны расейскі генерал
- 19.02.2015, 12:28
Сярод кіраўнікоў баевікоў у раёне Дэбальцава быў заўважаны намеснік камандуючага Наземных войскаў РФ генерал-лейтэнант Аляксандр Лянцоў.
Расейскія СМІ і журналісты знялі на відэа наймітаў у раёне Дэбальцава. Сярод іх на камеры «засвяціўся» і расейскі генерал-лейтэнант Лянцоў.
На відэа Лянцоў распавядае расейскім журналістам, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта здаюцца ў палон баявікам праз тое, што патрапілі ў атачэнне. Пры гэтым, на вайсковай форме Аляксандра Ленцова няма ніякіх шаўронаў расейскага войска, ён апрануты ў звычайны камуфляж і шапку-вушанку, як і іншыя сепаратысты, паведамляе .
На відэа Лянцоў з'яўляецца з 10 хвіліны і падпісаны як адзін з камандзіраў падраздзялення народнай міліцыі ЛНР".
У сваю чаргу, украінскія СМІ паведамляюць, што ў Данбас Лянцоў прыбыў яшчэ летась 26 верасня. Ён нібыта павінен быў забяспечыць рэалізацыю Менскіх дамоўленасцей.