Кошт нафты маркі Brent абрынуўся ніжэй за $58 за барэль
- 19.02.2015, 18:40
Кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent абрынуўся ніжэй за $58 за барэль, пераадолеўшы чарговую псіхалагічную мяжу.
Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на Лонданскай біржы.
На 17.33 красавіцкія ф'ючэрсы нафты маркі Brent патаннелі на 4,36%, да $57,89 за барэль, піша «Газета.Ru».
Паводле стану на гэты ж час сакавіцкія ф'ючэрсы нафты маркі WTI абрынуліся ў кошце на 5,16%, да $49,45 за барэль.