BE RU EN

Джон Кэры: ЗША разглядаюць ўвядзенне дадатковых санкцый

  • 21.02.2015, 16:20

Паводзіны Расеі абсалютна не адпавядаюць прынцыпам міжнароднай супольнасці, заявіў Кэры.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў аб магчымасці дадатковых санкцый супраць Расеі, паведамляе "Карэспандэнт" са спасылкай на Reuters.

"ЗША і саюзнікі не збіраюцца гуляць у гэтую гульню з Расеяй, мы разглядаем магчымасць увядзення дадатковых санкцый. Паводзіны Расеі абсалютна не адпавядаюць прынцыпам міжнароднай супольнасці", - сказаў Кэры.

Раней прэс-сакратар Белага дома Джон Эрнэст заявіў, што супраць Расеі могуць быць ужытыя больш жорсткія захады з боку ЗША і ЕЗ у сувязі з працяглымі ваеннымі аперацыямі "апалчэнцаў" на ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны