Кошт нафты маркі Brent абрынуўся ніжэй за $60 за барэль
- 23.02.2015, 12:19
Кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent упаў сёння да $59,78 за барэль.
Кошт нафты маркі Brent упаў ніжэй за $60 за барэль праз навіны пра тое, што Аман збіраецца павялічыць аб'ём нафтаздабычы ва ўмовах празмернасці на рынку. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў.
У прыватнасці, на 11.58 кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent падчас гандлёвай сесіі Лонданскай біржы апусціўся на 0,40%, да $59,78 за барэль, піша «Газета.Ru».
Дагэтуль нафта маркі WTI з пастаўкамі ў красавіку на таргах Нью-Ёркскай біржы патаннела на 0,96% і таргавалася на ўзроўні $50,32 за барэль