Барыс Нямцоў рыхтаваў да публікацыі даклад аб вайне на Данбасе
- 28.02.2015, 10:20
Барыс Нямцоў збіраўся апублікаваць даклад аб вайне на Данбасе і планаваў апублікаваць факты і дакументы аб прысутнасці расейскіх вайскоўцаў ва Украіны.
Пра гэта паведамляюць паплечнікі забітага расейскага апазіцыянера, паведамляе «Эхо Москвы».
Гэтую інфармацыю на сваёй старонцы ў «Твітэры» пацвердзіла расейская тэлевядоўца Ксенія Сабчак.
«Ілля Яшын (калега Барыса Нямцова з апазіцыйнай партыі «РПР-ПАРНАС») сказаў, што ён збіраўся апублікаваць даклад аб вайне на ДНР з фактамі і дакументамі аб прысутнасці расейскіх вайскоўцаў», - распавяла яна.
Барыс Нямцоў раней ужо апублікаваў шэраг крытычных дакладаў, у тым ліку прысвечаных вынікам знаходжання Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзідэнта, і падрыхтоўцы сочынскай Алімпіяды. Акрамя таго, ён таксама публікаваў і іншыя антыкарупцыйныя даследаванні.
Апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў застрэлены вечарам у пятніцу, 27 лютага, у цэнтры Масквы. Да яго пад'ехаў белы аўтамабіль, з якога было зроблена некалькі стрэлаў. Затым самаход схаваўся. Ад атрыманых ран палітык памёр.