ЗША ўключылі ў санкцыйны спіс яшчэ чатыры расейскія кампаніі
- 5.02.2015, 11:11
ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскіх кампаній, якія вырабляюць кулямёты і гранатамёты.
У спіс трапілі самалётабудаўнічая карпарацыя АТ «РСК «МиГ», ракетна-касмічнае прадпрыемства ААТ «ВПК «НПО машиностроения», вытворца зброі, стралкова-гарматнага і гранатамётнага ўзбраення ААТ «КБП» і нейкая арганізацыя пад назвай Geroi Rossii.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША пашырыў спіс кампаній, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, прадугледжаныя «Актам аб нераспаўсюджванні ў Іран, Паўночную Карэю і Сірыю», уключыўшы ў яго чатыры расейскія кампаніі, паведамляюць расейскія «Известия» са спасылкай на Дзярждэп.
«Санкцыі супраць юрыдычных асобаў былі ўведзеныя з прычыны атрымання дакладных звестак аб перадачы або набыцці тавараў і тэхналогій, аказання пэўных паслуг, якія ўваходзяць у спіс экспартнага кантролю ЗША, Ірану, Сірыі або Паўночнай Карэі», - гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента ЗША.
У прыватнасці ў спіс трапілі самалётабудаўнічая карпарацыя АТ «РСК «МиГ», ракетна-касмічнае прадпрыемства ААТ «ВПК «НПО машиностроения», вытворца зброі, стралкова-гарматнага і гранатамётнага ўзбраення ААТ «КБП» і нейкая арганізацыя пад назвай Geroi Rossii.
Усяго ў санкцыйных спісе 18 арганізацый з Беларусі, Кітая, Ірана, Паўночнай Карэі, Судана, Сірыі і Венесуэлы.
Уключэнне ў спіс санкцый прадугледжвае забарону на супрацоўніцтва з ЗША і заключэнне кантрактаў на імпарт прадукцыі.
Нагадаем, раней крыніца выдання Wall Street Journal у Белым доме паведаміла, што ЗША рыхтуюць новыя бізнес-санкцыі супраць Расеі.