Барак Абама: Ізаляцыя Расеі будзе ўзмацняцца
- 9.02.2015, 20:45
Прэзідэнт ЗША папярэдзіў Расею пра новыя санкцыі.
Расея парушыла амаль усе міжнародныя дамовы, працягваючы вайсковую агрэсію ва Украіне, у тым ліку менскія дамоўленасці. Калі яна захавае гэты курс, палітычная і эканамічная ізаляцыя краіны будзе толькі ўзмацняцца, паведамляе ЛIГАБiзнесIнформ.
Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама на прэс-канферэнцыі па сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.
"Расея далей забяспечвае тэрарыстаў ва ўсходніх рэгіёнах Украіны. Гэта факт", - падкрэсліў Абама.
Ён адзначыў, што такія дзеянні Расеі ўмацавалі партнёрства паміж Нямеччынай ды Еўразвязам у цэлым і ЗША.
"Мы будзем працягваць спробы знайсці дыпламатычнае развязанне, працягваць дыпламатычную стратэгію. Санкцыі супраць Расеі застаюцца ў дзеянні", - сказаў Абама.
Фота: Getty Images