Брок: Нямцова забілі праз даклад аб расейскіх войсках на Данбасе
- 1.03.2015, 21:10
Расейскага палітыка Барыса Нямцова забілі праз ягоны намер апублікаваць даклад аб прысутнасці расейскіх войскаў на Данбасе.
Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта Еўрапарламента замежных спраў Эльмар Брок у інтэрв'ю нямецкаму выданню Westfalen-Blatt.
Са слоў еўрапарламентарыя, за забойства Нямцова адказная сістэма, створаная прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Нямцова забілі праз яго намеру апублікаваць даклад аб прысутнасці расейскіх войскаў на Данбасе.
Брок адзначыў, што ён асабіста ведаў Нямцова, рэгулярна сустракаўся з ім у Маскве, Брусэлі і Страсбургу, піша "Еўрапейская праўда".
"Вельмі адкрыты для расейскіх варункаў чалавек. Ён быў маяком для апазіцыйнага руху, бо ён ведаў сваю справу, меў досвед і мужнасць", - падкрэсліў еўрадэпутат.
Акрамя таго, ён падкрэсліў харызму апазіцыйнага палітыка.
"Куды б ён не прыйшоў, яго заўсёды прымалі", - адзначыў Брок.
Як паведамлялася, уночы ў суботу ў самым цэнтры Масквы, на Вялікім Каменным мосце ля сцен Крамля, забілі расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова.