BE RU EN

Украінскія актывісты падтрымалі беларускіх палітвязняў

  • 10.03.2015, 9:10

Украінскія актывісты не застаюцца ў баку ад сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і выказваюць ім сваю падтрымку.

На паштовую скрыню ПЦ «Вясна» прыйшоў ліст салідарнасці ад украінскіх грамадзян і сацыяльных актывістаў. Яны арганізавалі кампанію ў абарону беларускіх палітвязняў і накіравалі сваю заяву.

У заяве актывісты звяртаюць увагу на незаконныя вынясенні прысудаў Ігару Аліневічу, Мікалаю Дзядку, Арцёму Пракапенку, Яўгену Васьковічу і іншым, а таксама на беспадстаўныя адвольныя затрыманні і адміністрацыйныя арышты беларускіх актывістаў.

«Мы звяртаемся да ўсіх праваабарончых арганізацыяў ва ўсім свеце, каб дапамагчы ў асвятленні сістэматычных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў сувязі з сацыяльнымі актывістамі. Мы таксама просім ўрады еўрапейскіх краін і праваабарончыя арганізацыі накіраваць афіцыйныя лісты Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем спыніць ціск і як мага хутчэй вызваліць ўсіх палітычных зняволеных. А таксама спыніць рэпрэсіі супраць грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі», - гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны