Кошт нафты абрынуўся ніжэй за $58
- 10.03.2015, 14:22
Паводле стану на 12:00 кошт Brent складае $57,98 за барэль.
Кошт ф'ючэрсаў паўночнаморскай нафты Brent з пастаўкай у красавіку падчас таргоў 10 сакавіка апусціўся ніжэй за адзнаку $58 за барэль - да $57,93, што стала самым нізкім паказчыкам з сярэдзіны лютага, паведамляе РБК.
Паводле стану на 12:00 кошт Brent складае $57,98 за барэль, сведчаць звесткі біржы.
Каціроўкі ф'ючэрса нафты WTI (Light Sweet) абрынуліся да $49,63/бар. Гэта прыкметна вышэй за мінімум ($48,88/бар), які быў пройдзены двума гандлёвымі днямі раней - 6 сакавіка.
У чэрвені 2014 кошт нафты Brent узнімаўся да $115/бар, аднак пасля пачалося імклівае падзенне. Увосень арганізацыя краін - экспарцёраў нафты (АПЕК) прыняла пастанову не скарачаць квоты на нафтаздабычу, што істотным чынам паўплывала на кошты нафты.