BE RU EN

Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў не працаваў палову тыдня

  • 10.03.2015, 16:25

Чацвер і пятніцу на заводзе зрабілі выходнымі за кошт працоўных.

Як стала вядома ад чытачкі charter97.org, раптоўнымі выходнымі на найбуйнейшых прадпрыемствах Магілёва і Бабруйска таксама здзівіў рабочых і іншы прамысловы гігант Магілёўскай вобласці: ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў».

«Рабочыя завода аўтамабільных агрэгатаў у Асіповічах таксама адпачывалі, як у чацвер, так і ў пятніцу перад 8 сакавіка», - паведаміла яна.

Супрацоўнікі завода каментаваць сітуацыю charter97.org адмовіліся.

Нагадаем, як стала вядома charter97.org ад працоўных з Магілёва, многія магілёўскія прадпрыемствы ўчора зрабілі сваім супрацоўнікам выхадны без папярэджання.

Апошнія навіны