Адзін з затрыманых у справе Нямцова абскардзіў свой арышт
- 10.03.2015, 19:00
Адзін з падазраваных у забойстве палітыка Барыса Нямцова Гамзат Бахаеў абскардзіў свой арышт.
Пра гэта паведаміла ягоная адвакатка Соф'я Рубаская, паведамляе ТАСС.
«Так, мы абскардзілі пастанову аб арышце майго падабароннага», - сказала яна.
У судзе заявілі, што абарона «просіць скасаваць пастанову суда аб абранні ў дачыненні да Бахаева меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту і вызваліць яго праз адсутнасць датычнасці да ўчынення злачынства».
Раней Басманны суд санкцыянаваў арышт усіх фігурантаў справы аб забойстве Барыса Нямцова - Гамзата Бахаева, Тамерлана Эскерханава, Шагіта Губашава, Заура Дадаева і Анзора Губашава.
Апазіцыянер і былы віцэ-прэм'ер РФ Нямцоў быў забіты ўночы 28 лютага ў цэнтры Масквы.