Ангела Мэркель: Канфлікт у Данбасе пагражае росту сусветнай эканоміцы
- 12.03.2015, 9:49
Галоўныя перашкоды для росту сусветнай эканоміцы заключаюцца ў «геапалітычных рызыках».
Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель на сустрэчы з прадстаўнікамі міжнародных фінансавых і эканамічных арганізацый, паведамляе Deutsche Welle. З ейных слоў гаворка ідзе аб дзейнасці тэрарыстычнай групоўкі «Ісламскай дзяржавы» і канфлікце на Данбасе.
У сустрэчы ў Бэрліне, акрамя Ангелы Мэркель, удзельнічалі кіраўніца МВФ Крысцін Лагард, кіраўнік Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Хасэ Анхэль Гурыа, кіраўнік Сусветнай арганізацыі гандлю Рабэрта Асеведа, кіраўнік Сусветнага банка Джым Ёнг Кім і старшыня Міжнароднай арганізацыі працы Гі Райдэр.
У якасці галоўных перашкод для сусветнага эканамічнага росту Ангела Мэркель назвала «геапалітычныя рызыкі» - «гіганцкімі выклікамі» яна ахарактарызавала дзейнасць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» і ўзброены канфлікт на ўсходзе Украіны, адзначаецца ў паведамленні.
«У часы, калі надзеі на рост з'яўляюцца слабымі і нявызначанымі, урады павінны ўмацоўваць рэформы, каб падтрымаць аднаўленне і забяспечыць гэты рост», гаворыцца ў сумеснай рэзалюцыі, якая была прынятая паводле вынікаў сустрэчы.
У той жа час кіраўніца МВФ Крысцін Лагард адзначыла, што сусветная эканоміка расце «добра», але ў асноўным за кошт развітых краін, у той час як так званыя «парогавыя» краіны ледзь дэманструюць станоўчыя паказчыкі. «Еўрапейская эканоміка, відавочна, перажыве лепшы год, чым гэта меркавалася», - падкрэсліла яна.