Магілёўскія прадпрымальнікі: Гэты дыктатар ужо ўсіх даняў
- 12.03.2015, 10:59
ІП заяўляюць, што гатовыя выйсці на плошчу.
Магілёўскія прадпрымальнікі не спяшаюцца вяртацца на рынкі і гатовыя пратэставаць. Пра гэта charter97.org паведаміў чытач з Магілёва.
«Сёння хадзіў на «Віленскі рынак». Гандляроў вельмі мала стала, з кожным тыднем усё менш і менш. Яшчэ блізу года таму рынак быў цалкам запоўнены ІП, а цяпер засталося адсоткаў 30 не болей. У гандлёвых цэнтрах такіх, як «Магніт» і «Аліса», сітуацыя лепшая, шмат хто працуе, але закрытых павільёнаў таксама нямала. З тымі, з кім удалося пагутарыць, сказалі, што «гатовыя выйсці на плошчу» і што гэты «дыктатар ужо даняў усіх», - адзначыў чытач.
Нагадаем, 1 сакавіка ўвайшоў у дзеянне Указ №222, паводле якога гандляваць без суправаджальных дакументаў забаронена. Праз тры дні, 4 сакавіка, на сайце Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь з'явілася навіна аб тым, што цяпер падрыхтаваны праект указа, згодна з якім гандляваць без дакументаў, якія пацвярджаюць куплю тавару, усё ж такі можна. Аднак за такі гандаль прыйдзецца заплаціць больш падаткаў.
Гэты дакумент дагэтуль нідзе афіцыйна не быў апублікаваны, таму большасць ІП не рызыкуюць вяртацца на рынкі.