У «Дэльта Банк» прызначылі часовую адміністрацыю
- 12.03.2015, 16:05
Прычынай стала тое, што ўкраінскі «Дэльта Банк» прызнаны неплацежаздольным.
Пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі прынятая пастанова аб прызначэнні з 12 сакавіка 2015 у ЗАТ «Дэльта Банк» часовай адміністрацыі кіравання банкам. Пра гэта паведамляе прэс-служба рэгулятара.
Азначаны захад ужыты на падставе аналізу паказчыкаў існай дзейнасці беларускага ЗАТ «Дэльта Банк» на фоне негатыўных падзей, якія адбываюцца ў АТ «Дэльта Банк» (Украіна), у тым ліку звязаных з прызнаннем яго неплацежаздольным, піша doingbusiness.by.
Прызначэнне часовай адміністрацыі ў «Дэльта Банку» накіраванае на зніжэнне рызык фармавання перадумоў для стварэння становішча, якое пагражае інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў гэтага беларускага банка, адзначылі ў прэс-службе.
Кіраўніком часовай адміністрацыі кіравання «Дэльта Банкам» прызначаны Аляксандр Пядзько. Кiраўнiку часовай адміністрацыі даручана прыняць функцыі выканаўчага органа банка і сфармаваць склад часовай адміністрацыі ва ўстаноўленым парадку. Паўнамоцтвы праўлення ЗАТ «Дэльта Банк» на перыяд дзеяння часовай адміністрацыі кіравання банкам прыпыненыя.