Прыватны гелікоптэр здзейсніў жорсткую пасадку пад Кобрынам
- 12.03.2015, 17:44
Пілот і тры пасажыры не пацярпелі.
Прыватны верталёт здзейсніў жорсткую пасадку ў Кобрынскім раёне, паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Паводле папярэдняй інфармацыі, надзвычайнае здарэнне адбылося блізу 17 гадзін. Верталёт, у якім знаходзіліся чатыры чалавекі, нестандартна прызямліўся каля трасы М1/Е30 паблізу вёскі Багач Кобрынскага раёна. Пілот і тры пасажыры не пацярпелі.