BE RU EN

Эдуарда Лобава пакаралі за парушэнне хатняга нагляду

  • 13.03.2015, 9:30

Былы палітвязень, які пасля вызвалення з калоніі знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам міліцыі, быў пакараны за яго парушэнне.

Cа слоў Эдуарда Лобава, ён на паўгадзіны спазніўся дадому, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Адно парушэнне ёсць - спазніўся дадому. А 10-й вечара трэба быць дома, а я прыйшоў а 10.30. Прыйшлі праверыць, а мяне не было дома - склалі дакумент, што спазніўся. Прыйшоў адзначыцца - зафіксавалі парушэнне, павезлі ў суд, далі штраф 180.000. Гэта было першае парушэнне і таму пакаралі досыць мякка. Другое парушэнне ўжо прадугледжвае адміністрацыйны арышт, - кажа былы палітвязень.

У 2011 годзе Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле артыкула «хуліганства». Разам з ім 2 гады атрымаў лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. На думку праваабаронцаў, крымінальная справа была сфабрыкаваная на падставе правакацыі спецслужбаў.

Апошнія навіны