На «Белгіпсе» - масавыя скарачэнні
- 13.03.2015, 15:19
Звольніць імкнуцца так, каб не выплачваць кампенсацый.
Пра гэта ў рэдакцыю charter97.org паведаміў чытач, супрацоўнік заводу.
«З 300 супрацоўнікаў пад скарачэнне трапіла амаль сто. Звальняюць усіх запар: тых, хто прапрацаваў на заводзе 30 гадоў, тых, каму застаўся год да пенсіі. Імкнуцца прымусіць да звальнення з пагаднення бакоў або перавесці на больш нізкааплатныя пасады - грузчык, прыбіральнік. Натуральна, на іх ніхто не хоча пераходзіць. Тады прымушаюць звальняцца інакш, так, каб працадаўцу не прыйшлося выплачваць трохмесячны заробак у якасці кампенсацыі за страту працы. А заробак цяпер у сярэднім каля $200», - паведаміў ён.
Дарэчы, ААТ «Белгіпс» год таму купіла расейская «Волма».
Нагадаем, апошні час шмат якія прадпрыемствы пераводзяцца на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. Так, толькі за пачатак сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» ды іншыя.