BE RU EN

Парашэнка прыехаў у Нямеччыну на сустрэчу з Мэркель

  • 15.03.2015, 16:35

Прэзідэнт Украіны прыбыў у Берлін з двухдзённым візітам.

На заўтра запланаваная сустрэча Пятра Парашэнкі з федэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Украіны.

Сёння Пятро Парашэнка наведае ў Дрэздэне параненага байца АТА, які праходзіць там лячэнне. Таксама адбудзецца сустрэча з украінскай дыяспарай.

"16 сакавіка прэзідэнт правядзе сустрэчы з Федэральным прэзідэнтам Нямеччыны Ёахімам Гаўкам, федэральнай канцлеркай Ангелай Мэркель і старшынём Бундэстагу Норбертам Ламертам", - сказана ў паведамленні.

Напярэдадні Парашэнка і Мэркель у тэлефонным рэжыме абмеркавалі сітуацыю на Данбасе. Суразмоўцы адзначылі неабходнасць павелічэння колькасці назіральнікаў АБСЕ і тэхнічнага абсталявання місіі.

Апошнія навіны