Прэзідэнт Славакіі таксама адмовіўся ехаць у Маскву на 9 траўня
- 18.03.2015, 18:20
Прэзідэнт Славакіі Андрэй Кіска не паедзе ў Маскву на парад, прысвечаны 70-й гадавіне заканчэння Другой сусветнай вайны.
Як паведамляе "ЕвроПравда" са спасылкай на выданне Тrend.sk, Андрэй Кіска заявіў, што "падзеі на ўсходзе Украіны і ў Крыме не дадаюць мне жадання ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях і вайсковым парадзе, што ўхваляе моц войска РФ", - сказаў ён.
"Думаю, самым важным будзе ушанаваць тых, хто паклаў сваё жыццё за свабоду нашай краіны, і зрабіць гэта тут, у Славакіі", - дадаў прэзідэнт Славакіі.
Між тым, раней міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што свой удзел у мерапрыемствах у Маскве 9 траўня пацвердзіў у тым ліку і лідар Славакіі.
Фота: EPA