Абама і Меркель дамовіліся не аслабляць санкцыі супраць Масквы
- 19.03.2015, 9:42
Прэзідэнт ЗША і федэральная канцлерка Нямеччыны абмеркавалі сітуацыю ва Украіне, пагадзіўшыся не аслабляць санкцыі супраць расейскай эканомікі.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Белага дома, піша LB.ua.
«Лідэры абедзвюх краін дамовіліся аб неабходнасці поўнай і неадкладнай імплементацыі трох менскіх дакументаў з мэтай дасягнення моцнага і мірнага ўрэгулявання канфлікту», - падкрэслілі ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША.
Пры гэтым Абама і Мэркель пацвердзілі адзінства поглядаў. «Пакуль Расея не выканае свае абавязанні згодна менскім дамоўленасцям, паслаблення санкцый, накладзеных на яе, не адбудзецца», - гаворыцца ў паведамленні.
Бакі таксама падкрэслілі важнасць эканамічнай падтрымкі Украіны, якая цяпер уводзіць неабходныя рэформы, падкрэслілі ў Белым доме.
Фота з архіву AP