Лукашэнка паедзе на 9 траўня ў Маскву
- 2.03.2015, 18:40
Беларускі дыктатар даў папярэднюю згоду на ўдзел у парадзе з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Маскве.
Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, паведамляюць РІА Новости.
"У Менску, як і ў Маскве, 9 траўня будзе праведзены парад. Лукашэнка атрымаў запрашэнне на святкаванне юбілею Перамогі 9 траўня ў Маскве", - сказаў ён журналістам у аўторак на брыфінгу.
"Папярэдняя згода атрыманая", - адзначыў Ушакоў.
Паводле ягоных слоў, гэтая тэма будзе таксама абмяркоўвацца падчас пасяджэння НДР "саюзнай дзяржавы" і сустрэчы Лукашэнкі ды Пуціна ў аўторак у Маскве.