Берасцейцаў павіншавалі з Днём Волі
- 23.03.2015, 9:05
Плакаты ў гонар 97 гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі з'явіліся на вуліцах Берасця.
Як стала вядома charter97.org, яны былі расклееныя ў цэнтры горада - на слупах і тумбах для аб'яваў.
Плакаты з'явіліся напярэдадні Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.