BE RU EN

На Дзень Волі будзе цёпла

  • 24.03.2015, 13:00

У Беларусі 25 сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, днём - 7-13 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе - 14-17 цяпла.

Нагадаем, акцыя ў Дзень Волі адбудзецца 25 сакавіка ў Менску. Збор удзельнікаў святкавання адбудзецца а 15.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», затым плануецца шэсце да парку Дружбы народаў, мітынг з 17.00. Тэматыка мерапрыемства - незалежнасць, салідарнасць з Украінай, пратэст супраць антыдэмакратычнай палітыкі.

Апошнія навіны