Кожны беларус вінен блізу дзесяці заробкаў
- 24.03.2015, 18:07
За апошнія пяць гадоў замежная запазычанасць Беларусі падвоілася.
«Салідарнасць» прапануе ўспомніць, як змяняўся валавая замежная запазычанасць краіны за апошнія дваццаць гадоў. Лічбы ўражваюць.
Паводле звестак Нацыянальнага банка, на 1 студзеня 2015 года валавая замежная запазычанасць Беларусі склала $4225 на душу насельніцтва. За апошнія пяць гадоў гэты паказчык практычна падвоіўся, паведамляе БелаПАН.
Абапіраючыся на афіцыйныя звесткі, успомнім, як раслі запазычанасці беларусаў за апошнія два дзесяцігоддзі.
1996 - $ 148
1997 - $ 187
1998 - $ 211
1999 - $ 234
2000 - $ 221
2001 - $ 209
2002 - $ 298
2003 - $ 393
2004 - $ 423
2005 - $ 503
2006 - $ 525
2007 - $ 705
2008 - $ 705
2009 - $ 1290
2010 - $ 2327
2011 - $ 2996
2012 - $ 3595
2013 - $ 3568
2014 - $ 4185
Такім чынам, з 1996 да 2015 год замежная запазычанасць Беларусі на душу насельніцтва вырасла крыху больш як у 28 разоў. І калі два дзесяцігоддзі таму кожны беларус быў вінен за сваю краіну блізу двух сярэдніх заробкаў, то на сёння гэтая запазычанасць складае блізу дзесятка заробкаў.
Гісторыя жыцця ў пазыку
Статыстыка сведчыць, што да пачатку 2000-х гадоў замежная запазычанасць расла досыць плаўна. У гэты перыяд Аляксандр Лукашэнка любіў падкрэсліваць, што пры ім краіна не жыве на пазыкі і надалей не збіраецца.
- Мы не змарнавалі народны здабытак, не нахапаліся замежных пазык, не ўлезлі ў пазыкі, аддаваць якія давялося б дзецям ды ўнукам! - заявіў ён на Другім усебеларускім сходзе 18 траўня 2001 года.
Але на носе былі другія прэзідэнцкія «выбары», а следам за імі - чарговы «рэферэндум», які дазволіў удзельнічаць і далей у прэзідэнцкіх кампаніях без абмежаванняў. У моду стала ўваходзіць узяцце чарговага заробкавага бар'ера, прымеркаванае да новых выбараў прэзідэнта. Як і абяцаў, да 2010 года $500 даляраў каштавалі новых пазыковых рэкордаў - да пачатку 2009-га запазычанасць кожнага беларуса перасягнула далёка за тысячу даляраў.
Шэраг крызісаў, якія суправаджаліся маштабнымі дэвальвацыямі нацыянальнай валюты, запатрабаваў новых пазык для выратавання эканомікі. Што яшчэ больш пагрузіла нас у пазыкі.
Але і само стаўленне да пазык ва ўлады змянілася. Цяпер жыццё ў крэдыт фактычна стала нормай, а кожная навіна аб чарговым крэдыце падаецца быццам дасягненне. Так і жывем апошнія гады: бярэм новыя пазыкі, каб вярнуць старыя.