BE RU EN

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў адмовіўся наведаць Маскву 9 траўня

  • 25.03.2015, 16:22

Кіраўнік урада Нідэрландаў Марк Рутэ не паедзе ў Маскву на мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Аб гэтым піша газета NRC Handelsblad.

Паводле інфармацыі выдання, у расейскую сталіцу таксама не збіраецца і міністр замежных спраў Нідэрландаў Берт Кендэрс. Пра прычыны скасавання Рутэ і Кендэрса ад візіту ў Маскву газета не паведамляе, піша Lenta.ru.

Раней аб адмове наведаць урачыстасці з нагоды 70-годдзя Перамогі заявілі прэзідэнты Балгарыі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран. 9 траўня ў Маскву не прыедзе і канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, аднак яна наведае расейскую сталіцу 10 траўня, каб ускласці разам з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуцінам вянок да Магілы Невядомага Салдата.

Пакуль невядома, ці мае намер ехаць на 9 траўня ў Маскву прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд. Невядомымі застаюцца і планы амерыканскага лідара Барака Абамы. У снежні 2014 адзначалася, што ён адмовіўся ад запрашэння Крамля, аднак пазней у Белым доме паведамілі аб адсутнасці канчатковай пастановы ў гэтым пытанні. Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Тэфт у студзені заяўляў, што, наколькі яму вядома, «ніякіх планаў [візіту ў Маскву] няма».

Апошнія навіны