«Забудова» абвясціла аб банкруцтве
- 26.03.2015, 11:53
Знакаміты камбінат будматэрыялаў «Забудова» абвясціў аб банкруцтве.
Заяву аб эканамічнай неплацежаздольнасці прадпрыемства дасылае крэдыторам кампаніі.
На сходзе акцыянераў 9 сакавіка прынялі пастанову аб падачы ў суд заявы аб банкруцтве ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова», піша «Рэгіянальная газета».
Прадпрыемства імкнецца вярнуць плацежаздольнасць, для гэтага ўваходзіць у працэдуру санацыі.
Паводле заявы аб эканамічнай неплацежаздольнасці холдынгу, плацежаздольнасць кампаніі змяншаецца цягам апошніх гадоў. Яна не можа стабільна аплачваць рахункі і мае высокую фінансавую рызыку. Забяспечанасць уласнымі абаротнымі сродкамі не перавышае мінімальны дапушчальны ўзровень і прадаўжае змяншацца.
Кампанія вінная крэдыторам блізу 288 мільярдаў 313 мільёнаў рублёў. Запазычанасць заробкаў перад работнікамі складае больш за чатыры мільярды рублёў. У холдынгу працуе 1357 чалавек у пасёлку Чысць.
Выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара даручыў падрыхтаваць і падаць у эканамічны суд Менскай вобласці заяву аб распачынанні працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).