BE RU EN

Некаторыя правайдэры пачалі блакаваць сайт Хартыі

  • 26.03.2015, 13:08

Правайдэры атрымалі спіс абмежаванага доступу, які будзе распаўсюджвацца на ўсіх беларускіх карыстальнікаў.

Пра гэта charter97.org паведаміла крыніца.

Новы спіс складзены на аснове папярэдняга "чорнага" спісу РУП "БелДІЭ", куды былі ўключаныя, у тым ліку, незалежныя навінавыя сайты Хартыі і Беларускага партызана. Раней паводле спісу блакаваліся непажаданыя сайты для карыстальнікаў з дзяржструктур, устаноў адукацыі і культуры, цяпер жа блакіроўка распаўсюдзіцца на ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі.

Як паведамляюць відавочцы, некаторыя правайдэры неадкладна выканалі распараджэнне і заблакавалі Хартыю. Напрыклад, charter97.org недаступная для кліентаў менскага інтэрнэт-правайдэра IP Telcom.

Калі вы сутыкнуліся з блакаваннем, паведаміце нам аб гэтым.

Каб абыйсці блакаванне, скарыстайцеся нашай інструкцыяй.

Апошнія навіны