BE RU EN

Лукашэнка - Пуціну: Разам пераадолеем усялякія цяжкасці

  • 3.03.2015, 18:57

Беларускі дыктатар заявіў, што ў яго няма "непераадольных праблем з Расеяй".

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння па праведзеным у Маскве пасяджэнні Найвышэйшай дзяржрады "саюзнай дзяржавы", паведамляе БелТА.

"Па-рознаму ставяцца да нашых стасункаў. Гэта невялікая частка грамадства і ў нас, і ў Расеі. Але тыя, хто думае, што мы маем непераадольныя праблемы, хай супакояцца, мы іх расчаруем. Мы ў гэтай складанай сітуацыі ведаем, што рабіць, і мы дамовіліся, што з яе будзем выходзіць разам, як і належыць братнім народам", - сказаў ён.

"Ведаю, што вам, ураду не проста ў гэтыя часы. Але мы адчуваем вашу падтрымку", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе не проста аб падтрымцы, а аб супольнай рэалізацыі маштабных праектаў у перадавых галінах эканомікі, такіх як атамная энэргетыка, касмічная сфера.

"Мы рэалізуем вялікія праекты - вы адзін з іх назвалі: атамная электрастанцыя - 10 мільярдаў даляраў. Павінен вам сказаць, што на два месяцы мы ўжо апярэджваем праект. Беларусы і расейцы будуюць яе разам, поплеч. І ў нас ёсць вельмі вялікі касмічны праект, высокія тэхналогіі", - заявіў ён.

"Упэўнены: мы разам пераадолеем усялякія цяжкасці. Нічога экстраардынарнага не адбылося. Мы проста працуем у новых варунках. Да іх трэба спакойна адаптавацца і далей дзейнічаць, што мы сёння і прадэманстравалі. Вы можаце быць упэўнены, што беларусы годна пройдуць сваю частку шляху", - заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны