Прэм'ер-міністр Японіі не паедзе ў Маскву 9 траўня
- 30.03.2015, 9:27
Сіндзо Абэ адхіліць запрашэнне расейскіх уладаў узяць удзел у святочных мерапрыемствах у гонар 70-годдзя Перамогі над Нямеччынай у Маскве.
Аб гэтым распавялі мясцоваму выданню «Санкей» крыніцы ва ўрадзе, паведамляе тэлеканал «Дождь».
Газета піша, што Сіндзо Абэ адмовіцца ад паездкі ў Маскву ўслед за лідарамі ЗША, Францыі і Нямеччыны, улічваючы тэрытарыяльную спрэчку з Расеяй з нагоды паўднёвых Курыл і адсутнасць мірнай дамовы паміж дзвюма дзяржавамі паводле вынікаў Другой сусветнай вайны.
Цяперашнюю цырымонію многія сусветныя лідары праігнаруюць на фоне санкцый у дачыненні да Расеі праз узброены канфлікт на ўсходзе Украіны і далучэння Крыма. Як заходнія дзяржавы, так і Японія ўвялі абмежаванні ў дачыненні да працы бізнэсу з Расеяй і прыпынілі перагаворныя працэсы ў многіх тэмах.